Bear Grylls

Аскепкі каляровага шкла

Non, je ne regrette rien

Previous Entry Share Next Entry
(no subject)
Tenzin Gyatso
hondurazian
вазьмі, і з надзеяй, любоўю, верай
згуляй ў нажніцы-камень-паперу.
любоў да людзей, а вера у бога.
за надзеяй на лепшае - перамога.

і з жыцьцём, пакуль сэрца не спыніцца,
гуляй у паперу-камень-нажніцы.
са сьмерцю - ў шахі, а з д'яблам - ў карты
гуляй удумліва і упарта.

з паперы можна згарнуць папіросу,
нажніцамі кроюцца ніці лёсу,
ад камня на ростанях - ўлева ці ўправа.
гульня - гэта надта сур'ёзная справа.

а як надакучыць - бывае такое -
то ведай, што ты застанешся з сабою
навечна, хаця гэта, можа, і мала,
а потым - ў нірвану, альбо у вальгалу...

?

Log in

Error running style: S2TIMEOUT: Timeout: 4, URL: hondurazian.livejournal.com/187649.html at /home/lj/src/s2/S2.pm line 531.